Актывіста БДХ затрымалі на выбарчым участку
Дзяніс Садоўскі з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты па Чыгуначнай акрузе № 20 ў Мінску Максіма Гацака.
Ён прыйшоў у суботу, 22 сакавіка на выбарчы ўчастак № 53, куды яго не хацелі пускаць старшыня камісіі і яго намеснік. Садоўскі паабяцаў напісаць скаргу на іх дзеянні, пасля чаго кіраўніцтва выбарчай камісіі выклікала міліцыю.
Міліцыянты затрымалі Дзяніса Садоўскага і даставілі ў ізалятар на Акрэсціна. У панядзелак актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі чакае суд нібыта за дробнае хуліганства.