Актывіста групы Ўладзіміра Някляева адлічылі з інстытута
Актывіста выбарчага штаба Ўладзіміра Някляева Ўладзіміра Кумца адлічылі з Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута. Як паведаміў БелаПАН, Кумец быў студэнтам завочнага аддзялення 5-га курсу МГЭІ, факультэта міжнародных адносін. Як кажа Кумец, ён паспяхова здаў апошнюю сесію, якая закончылася 6 кастрычніка.
Аднак потым у ведамасці выкладчыкі выправілі адзнаку за іспыт па замежнай мове з "9" на "3". 8 лістапада Кумец з'явіўся ў інстытут і даведаўся, што "незалік" яму паставілі таксама па дзелавой перапісцы на замежнай мове. На падставе гэтага Кумца адлічылі з інстытута.
Актывіст лічыць, што выключэнне звязанае з яго актыўнай дзейнасцю ў прэзідэнцкай кампаніі ў штабе Някляева. Кумец збіраецца абскардзіць сваё адлічэнне.