Актывістам БХД зноў замінаюць збіраць подпісы за касцёл
Сёння ў часе збору подпісаў за вяртанне вернікам касцёла святога Язэпа зноў затрымалі актывістаў аргкамітэту “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Любоў Каменеву і Антона Трафімчука, паведамляе БелаПАН. Міліцыя затрымала іх на тым самым месцы, дзе ўчора спыніла Паўла Севярынца з паплечнікамі — каля Чырвонага касцёлу ў Мінску. Маладых людзей таксама даставілі ў Маскоўскае аддзяленне міліцыі, знялі на відэа, узялі ў іх адпячаткі пальцаў. Адабралі 20 подпісаў і 12 бланкаў для іх збору. Пратакол аб затрыманні не складалі.
Нагадаем, што прадстаўнікі аргкамітэту “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” збіраюць подпісы за тое, каб будынак касцёлу святога Язэпа вярнулі вернікам і не рабілі там гатэль.
Нагадаем, што прадстаўнікі аргкамітэту “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” збіраюць подпісы за тое, каб будынак касцёлу святога Язэпа вярнулі вернікам і не рабілі там гатэль.