Актывістаў “Гавары праўду!” ізноў узялі за майкі
Ужо каля трох гадзін знаходзяцца ў Цэнтральным РУЎС 18 чалавек, затрыманых на падыходзе да плошчы Волі. Як паведаміў Еўрарадыё актывіст “Гавары праўду!” Дзяніс Кобрусеў, 12 затрыманых — сябры кампаніі. Дзяніс Кобрусеў: “Затрыманых, па нашых звестках, каля 18 чалавек, 12 з іх — актывісты “Гавары праўду!”. І затрымалі іх пераважна на падыходзе да касцёла святога Язэпа. У актывістаў былі партрэты Міхася Башуры, які зараз знаходзіцца ў Жодзіна і якога мы лічым палітвязнем. На астатніх былі майкі з надпісам “Праўда пераможа”, за якія затрымлівалі на футболе і на хакеі”.
Нагадаю, сёння ў Мінску прайшла акцыя салідарнасці — традыцыйная акцыя, якую актывісты апазіцыі ладзяць 16 дня кожнага месяца. Месцам як яе правядзення стала пляцоўка побач з касцёлам Святога Язэпа.
Па словах Дзяніса, затрыманых не выпускаюць з пастарунку нібыта дзеля таго, каб высветліць іх асобы. Пакуль не вядома, ці складаюць на іх пратаколы.