Актывістаў "Маладой Беларусі" адпусцілі з міліцыі без пратаколаў
Моладзевых актывістаў, затрыманых супрацоўнікамі міліцыі ў Мінску 16 снежня, адпусцілі без складання пратаколаў. Як паведаміў БелаПАН, у актывістаў аргкамітэту па стварэнні руху "Маладая Беларусь" канфіскавалі ўлёткі з інфармацыяй пра зніклых беларускіх палітыкаў. З саміх юнакоў прогста ўзялі тлумачэнні.
Нагадаем, што актывісты аргкамітэта па стварэнні руху "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч, Алесь Сцепаненка, Валер Саковіч, Сяргей Кастыленка і Алег Керальяны былі затрыманыя ў 14.00 у студэнцкім гарадку БДУ падчас раздачы студэнтам улётак.