Актывісту "Маладога фронту" не далі стаць кандыдатам у дэпутаты
Актывісту "маладога фронту" Андрусю Цянюце, які служыць у Віцебску, кіраўніцтва вайсковай часткі перашкодзіла зарэгістравацца у якасці кандыдата ў дэпутаты. Андрусь збіраецца скардзіцца ў вайсковую пракуратуру, паведамляе сайт "Маладога фронта". Цянюта падаў у пісьмовым выглядзе рапарт, з просьбай, каб яго адпусцілі зарэгістравацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты мясцовага Савету. Па выбарчым кодэксе, адміністрацыя вайсковай часткі абавязаная была стварыць спрыяльныя ўмовы для рэгістрацыі кандыдатаў і ані ў якім разе не замінаць гэтаму. Аднак кіраўнік часткі, які бярэ ўдзел у мясцовых выбарах, параіў Цянюце перадаць сваю заяву праз каго-небудзь іншага.
18 лютага палітпрызыўніка на цэлы дзень забралі на трэніроўкі і адабралі тэлефон. Маладафронтавец збіраецца ў вайсковай пракуратуры абскарджваць дзеянні кіраўніка часткі, якія могуць пацягнуць за сабой крымінальную адказнасць.