Актывісты “Нашага дому” наводзяць парадак на могілках
Грамадзянская кампанія “Наш дом” ладзіць рэспубліканскую акцыю “Кветкі замест бур’яна”. Яе мэта — навесці парадак на могілках і звярнуць увагу на праблему дагляду за старымі магіламі, у тым ліку месцамі пахавання вядомых асобаў, паведамляе БелаПАН. Напрыклад, віцебскія актывісты цягам кампаніі ладзяць маніторынг утрымання гарадскіх могілак і размяшчаюць на сайце адпаведныя матэрыялы. Гомельскія актывісты “Нашага дому” ажыццяўляюць інфармацыйна-прававую падтрымку акцыі. Яны падрыхтавалі брашуру “Патрабаванні да ўпарадкавання і ўтрымання могілак”. Таксама актывісты з Гомелю накіравалі ў СМІ звароты з прапановай асвятліць тэму ўтрымання могілак якраз напярэдадні Дзядоў.
Праваабаронцы кампаніі ў Слуцку і ў Копылі нават падалі пазовы ў суд. Адказнікамі выступаюць гарадскія ўлады і камунальнікі. У Слуцку, напрыклад, ёсць могілкі, дзе пахаваны беларускі пісьменнік Альгерд Абуховіч. Яго магіла была ў жахлівым стане, пакуль актывісты “Нашага дому” не навялі там парадак.