Актывісты "Талакі" правялі традыцыйнае калядаванне на рынку Гомеля
Актывісты гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі "Талака" 13 студзеня зладзілі традыцыйнае калядаванне на цэнтральным рынку Гомеля. Тэатральна-музычнае свята актывісты арганізацыі ладзяць для прадпрымальнікаў рынка з 1996 года, інфармуе БелаПАН. У калядаванні ўдзельнічалі традыцыйныя персанажы абраду — мядзведзь, каза, святы Мікалай, цыганкі. Прадпрымальнікі рынку ахвотна раставаліся з грашыма, дробным таварам — пальчаткамі, прадуктамі, частавалі гарачай гарбатай. Жарты адрасаваліся гледачам тэатралізаванага дзейства: "Хто мядзведзю падае, той усё распрадае".
Моладзь выканала для прадпрымальнікаў аўтэнтычныя калядныя песні, сабраныя актывістамі "Талакі" падчас фальклорных экспедыцый па Гомельшчыне.
Характэрна, што і самім калядоўшчыкам давялося выступіць у ролі дабрачынцаў — іх на рынку абступілі цыганскія дзеці 3—8 гадоў, якія прасілі грошай.