Ала Пугачова папрасіла прызнаць яе ў Расіі "замежным агентам"

Максім Галкін і Ала Пугачова
Максім Галкін і Ала Пугачова

Расійская спявачка Ала Пугачова папрасіла прызнаць яе ў Расіі "замежным агентам". Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Instagram:

—  Обращение в Минюст РФ. Прошу зачислить меня в ряды иноагентов моей любимой страны, ибо я солидарная со своим мужем, честным, порядочным и искренним человеком. Настоящим и неподкупным патриотом России, желающим Родине процветания, мирной жизни и свободы слова.

Яе мужа Максіма Галкіна ўнеслі ў спіс замежных агентаў 16 верасня. Падставай стала тое, што ён нібыта атрымліваў сродкі з Украіны і на іх ажыццяўляў палітычную дзейнасць. Галкін абвінавачванні адпрэчыў, заявіўшы, што палітыкай не займаецца, а адмаўляцца ад палітычнай сатыры не мае намеру.

Алла Пугачёва попросила признать её в России "иностранным агентом"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі