Алан Паркер здыме фільм пра Сіда Вішэса

Пісьменнік-біёграф Алан Паркер здыме фільм пра бас-гітарыста гурта Sex Pistols Сіда Вішэса, які сканаў у лютым 1979 года ва ўзросце 21 года. Паркер з'яўляецца аўтарам трох кніг пра Вішэса. Менавіта на іх аснове і будзе створаны новы фільм пад назвай "Хто забіў Нэнсі?".

Нагадаю, што Нэнсі Спанген, імя якой вынесенае ў загаловак, была сяброўкай Сіда. Яна была знойдзена мёртвай у гатэльным нумары ў Нью-Ёрку ў кастрычніку 1978 года. Акалічнасці смерці Нэнсі дагэтуль не высветленыя.

Сам Паркер заявіў, што "жадаў бы, каб гэты фільм стаў вычарпальным. Ён будзе складацца са ста хвілінаў фактаў, пасля якіх гледачы самі змогуць стаць суддзямі".

Адзначу, што тэма адносінаў Вішэса і Спанген ужо разглядалася ў фільме Алекса Кокса "Сід і Нэнсі", які быў выдадзены ў 1986 годзе.

Фота: www.capnkirby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі