Алан Вайлдэр уз'яднаўся з Depeche Mode

Лідэр электроннага праекта Recoil Алан Вайлдэр уз'яднаўся са сваімі былымі калегамі па Depeche Mode падчас іх выступу ў лонданскім Альберт-Холе 17 лютага.  Як паведамляе Gigwise, музыка з'явіўся на сцэне падчас бісу і акампанаваў Дэвіду Гэану, Марціну Гору і Эндру Флэтчэру ў песні "Somebody" на піяніна.

Канцэрт Depeche Mode у Альберт-Холе адбыўся пры падтрымцы дабрачыннай арганізацыі Teenage Cancer Trust, якая дапамагае хворым ракам дзецям. Пасля канцэрту ў асяроддзі прыхільнікаў гурта адразу з'явіліся чуткі пра магчымае ўз'яднанне і ператварэнне Depeche Mode у квартэт.

Нагадаем, што Алан Вайлдэр прыйшоў у Depeche Mode у 1982 годзе пасля сыходу аднаго з заснавальнікаў гурта Вінса Кларка. Вайлдэр граў у Depeche Mode 13 год і сышоў з калектыву ў 1995 годзе.  

Фота: thep5.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі