Альбом гурта “Toobes” перамог адразу ў 4 намінацыях партала "Experty.by"
Альбом “Hello” мінскай каманды “The Toobes” атрымаў перамогу ў чатырох
намінацыях на штогадовай цырымоніі ўручэння музычных узнагарод
“Experty.by”. Аўтарытэтныя музычныя крытыкі Беларусі аддалі “тубсам”
прызы за “Лепшы дэбютны альбом”, “Лепшы рок-альбом”, “Лепшы альбом года
паводле Вялікага журы” і “Лепшы альбом года”. У намінацыі “Лепшы поп-альбом” перамагла праца “Табу” гурта “Atlantika”. Лепшым беларускамоўным альбомам быў прызнаны дыск неіснуючага магілёўскага гурта “Глюкі” пад назвай “Ідыятызм”. “Лейблам года” па-ранейшаму засталася кампанія West-Records, прыз замежных экспертаў атрымаў альбом мінскага гурта “PortMone” “Dip”, а ўзнагарода ад народа дасталася альбому "ViaVanilla" гурта CherryVata.