Алег Антоненка вяртаецца ў мінскае "Дынама"

Форвард хакейнай зборнай Беларусі Алег Антоненка вяртаецца ў мінскае "Дынама".
Пачатак сезона ён правёў у складзе дэбютанта Кантынентальнай хакейнай лігі екацярынбургскага "Аўтамабіліста".

У 13 паядынках Антоненка набраў 7 (4+3) бамбардзірскіх балаў, атрымаў 2 хвіліны штрафу і мае паказчык карыснасці "+1".

14 кастрычніка беларус атрымаў траўму і прыехаў на лячэнне ў Мінск, дзе яму і прапанавалі далучыцца да “зуброў”, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, што летам штаб Глена Хэнлана адмовіўся ад паслуг 38-гадовага ветэрана, і форвард быў вымушаны шукаць працу ў іншых клубах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі