Алег Трусаў чарговы раз абраны старшынёй Таварыства беларускай мовы
Вядомы грамадскі дзеяч і гісторык Алег Трусаў чарговы раз абраны старшынёй грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны".
Такое рашэнне прынята па выніках галасавання на X з'ездзе ТБМ, што адбыўся 26 красавіка ў Мінску. Галасаванне праходзіла на безальтэрнатыўнай аснове. Кандыдатуру Трусава, які ўзначальвае аб'яднанне з 1999 года, падтрымалі ўсе дэлегаты з'езда.
Першым намеснікам старшыні аб'яднання абрана Людміла Дзіцэвіч, а намеснікамі — Дзяніс Тушынскі, Ірына Марачкіна і Алена Анісім, паведамляе БелаПАН.