Алег Трусаў выдаў кнігу пра Беларусь у яе этнаграфічных межах
У мінскім выдавецтве "Кнігазбор" выйшла кніга Алега Трусава "Невядомая нам краіна. Беларусь у яе этнаграфічных межах". У 152-старонкавым ілюстраваным навукова-папулярным выданні археолаг і гісторык архітэктуры, публіцыст, грамадскі дзеяч распавядае пра дзяржаўныя ўтварэнні беларусаў, якія афіцыйная гістарыяграфія дагэтуль не лічыць беларускімі. Аўтар паказвае, што акрамя асноўных дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Тураўскае, Пінскае і Наваградскае княствы, Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, БНР, БССР і Рэспубліка Беларусь), беларусы ўтварылі яшчэ два вялікія княствы (Цвярское і Смаленскае), дзве рэспублікі (Пскоўскую і Сярэднюю Літву). Яны таксама валодалі краямі, землямі (Дзвінскі край, Северская зямля, Надбужская краіна), нават блізкімі і заморскімі калоніямі (Герцыке і Кукенойс, Інфлянцкае княства, Курляндыя, Гамбія ў Афрыцы і востраў Табага ў Атлантычным акіяне).
У інтэрв'ю БелаПАН Трусаў выказаў надзею, што з цягам часу будуць згаданыя ў школьных падручніках па гісторыі тыя часткі Беларусі, якія засталіся па-за межамі СССР, а таксама іншыя дзяржаўныя ўтварэнні беларусаў, акрамя Полацкай дзяржавы, ВКЛ, БНР і БССР.