Алексіевіч распавяла, як можна было б спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі

Алексіевіч распавяла, як можна было б спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі

Будаўніцтва Беларускай АЭС удалося б спыніць, калі б народ выйшаў на пратэст. Такую заяву зрабіла беларуская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч. 8 траўня яна выступала ў Мінску на майстар-класе "Прэс-клуба Беларусь", прысвечаным мастацтву рэпартажу (мерапрыемства арганізавала амбасада Польшчы).

Алексіевіч лічыць, што народных пратэстаў супраць будаўніцтва АЭС у нашай краіне не адбываецца, бо "ў аўтарытарнай дзяржаве людзі падзеленыя". "Самае галоўнае, што выклікае такая сістэма, — гэта асабістая бездапаможнасць", — цытуе словы пісьменніцы БелаПАН.

Святлана Алексіевіч адзначыла, што ўлады не спыталі ў грамадскасці думку аб будаўніцтве атамнай станцыі, таму што ў Беларусі "адсутнічае такая катэгорыя, як грамадскасць". Ёсць "групы людзей, якія пад нейкім кантролем", мяркуе нобелеўская лаўрэатка.

Алексіевіч распавяла, як можна было б спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі