Алесь Кіркевіч просіць дасылаць яму ў турму вершы
Алесь Кіркевіч піша з турмы, што два разы атрымаў пачкі лістоў ад маці і жонкі, па чатыры-пяць лістоў за раз.
У апошнім лісце хлапец даслаў малюнак, зроблены ў няволі. Алесь пісаў, што вучыцца гуляць у нарды, што і адлюстраваў на малюнку. Таксама юнак папрасіў дасылаць у лістах хаця б па адным вершы Барадуліна, Сыса ці Багдановіча, паведамляе “Наша ніва”.