Алесь Міхалевіч арганізуе акцыю пратэсту "Ліст Пуціну"
Намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч арганізуе акцыю пратэсту «Ліст Пуціну». Палітык заклікае ўсіх неабыякавых людзей прыйсці ў нядзелю, 9 снежня а
15-й гадзіне да будынка Галоўпаштамту, каб арганізавана адправіць
тэлеграмы кіраўніку Расіі з адным словам: “Прэч!”.
На думку Міхалевіча, прыезд Пуціна ў Мінск 13-14 снежня нясе пагрозу для незалежнасці Беларусі. Таму ён заклікае “сяброў-фронтаўцаў, моладзь, вернікаў-хрысціянаў, усіх неабыякавых да лёсу краіны людзей” выступіць супраць візіту Пуціна ў нашу краіну.
Наша ніва