Алесь Міхалевіч шукае сваіх прыхільнікаў сярод аматараў катоў
На міжнароднай выставе котак збірае подпісы за сваё вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты юрыстконсульт Алесь Міхалевіч. Выстава праходзіць у “Рэспубліканскім палацы моладзі” ў Мінску. Як патлумачыў Еўрарадыё палітык, у выбары месца для збора подпісаў не было ніякага падтэксту. Ня гледзячы на тое, што тэма сяброўства людзей і катоў апошнім часам вельмі папулярная з-за вядомага выказвання Ўладзіміра Някляева. Міхалевіч кажа, што запланаваў гэтую акцыю яшчэ некалькі месяцаў таму, як толькі даведаўся пра правядзенне выставы.
Па словах Міхалевіча, усе наведвальнікі гэтай выставы яго патэнцыйныя выбаршчыкі. Гэтую ўпэўненасць палітык тлумачыць тым, што на такія выставы прыходзяць у асноўным людзі, якія маюць досыць дарагіх катоў. А гэта — сярэдні клас. Менавіта на падтрымку сярэдняга класа і разлічвае Алесь Міхалевіч на гэтых выбарах.
На выставе палітык будзе да самага вечара. Але ўжо пахваліўся, што ўдзельнікі і наведвальнікі мерапрыемства падпісваюцца за яго вельмі актыўна.