Алесь Разанаў і Віктар Маркавец не здолелі адваяваць яйкаквадрат у МТС
Паэт Алесь Разанаў і мастак Віктар Маркавец не здолелі адваяваць яйкаквадрат. Вярхоўны суд Беларусі адмовіў ім у пазове да кампаніі “МТС” аб прызнанні за імі аўтарскага права на стварэнне вобразу яйкаквадрату. Суд прызнаў, што гэты вобраз выкарыстоўваўся і да 1992 года, таму
Разанаў і Маркавец не з’яўляюцца яго стваральнікамі, паведамляе сайт
nn.by.