Алеся Ганчарова — місіс Б
На конкурсе «Місіс
свету» ў Сочы Алесі Ганчаровай даводзіцца насіць стужку чужой краіны. Да фінала засталося крыху больш за тыдзень, а
арганізатары не паспелі забяспечыць беларуску стужкай з назвай краіны, якую яна прадстаўляе. Каб яна
не хадзіла зусім без стужкі, Ганчаровай выдалі іншую — з надпісам «Місіс Бразілія». Паводле словаў
нашай прыгажуні, яна стараецца яе насіць так, каб была відаць толькі першая
літара назвы краіны.
Арганізатары абяцаюць, што хутка выправяць памылку і зробяць стужку для беларускай удзельніцы, паведамляе газета «Комсомольская правда в Беларуси».
Фота — www.tut.by
Арганізатары абяцаюць, што хутка выправяць памылку і зробяць стужку для беларускай удзельніцы, паведамляе газета «Комсомольская правда в Беларуси».
Фота — www.tut.by