Алеся Кіркевіча пасля ператрусу затрымалі для допыту
Сёння на кватэры аднаго з кіраўнікоў гродзенскай філіі "Маладога фронту" Алеся Кіркевіча адбыўся ператрус. Пасля яго завяршэння Кіркевіча забралі на допыт. Падчас ператрусу, якія прайшоў не толькі ў памяшканнях кватэры, але і ў сутарэннях, былі канфіскаваныя камп'ютар, нататнікі, газеты і іншыя паперы.
Пасля актывісту прапанавалі прайсці на допыт. На пытанне, як доўга будзе доўжыцца затрыманне, супрацоўнікі спецслужб адказалі, што на тры гадзіны паводле закону маюць права. А там будзе бачна...
Пасля актывісту прапанавалі прайсці на допыт. На пытанне, як доўга будзе доўжыцца затрыманне, супрацоўнікі спецслужб адказалі, што на тры гадзіны паводле закону маюць права. А там будзе бачна...