Алеся Міхалевіча выключылі з Партыі БНФ

Сёння адбыўся Сойм Партыі БНФ. На парадку дня стаяла пытанне аб выключэнні з партыі намесніка старшыні Алеся Міхалевіча. Прычынай стала інтэрвію «Салідарнасці», якое палітык даў 11 траўня. Сам А.Міхалевіч яшчэ перад пачаткам Сойму лічыў, што гэтае пытанне нават не будзе ўздымацца. Аднак яго разгляд ініцыявалі старшыня камісіі ўнутрыпартыйнага кантролю Юры Хадыка і Пётра Садоўскі. У часе галасавання за выключэнне А. Міхалевіча з Партыі БНФ прагаласавалі 24 чалавекі, супраць — 19. І чатыры бюлетэні прызнаныя несапраўднымі. Некаторыя сябры Сойму ў знак пратэсту дэманстратыўна псавалі бюлетэні і адмаўляліся галасаваць.

Лявон Баршчэўскі адзначыў, што Міхалевіч выключаны з Партыі БНФ, але застаецца намеснікам старшыні грамадзкага аб'яднаньня БНФ «Адраджэнне».


http://nn.by/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі