Алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў хоча зноў стаць чэмпіёнам свету

Алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў сваёй галоўнай мэтай у цяперашнім сезоне бачыць званне чэмпіёна свету. Пра гэта беларускі цяжкавагавік заявіў сёння падчас оnline канферэнцыі на сайце БЕЛТА.
Паводле слоў Арамнава, ён ужо ўвайшоў у трэніровачны працэс пасля адпачынку. Падчас пасляалімпійскага адпачынку спартсмен быў у Турцыі, а пасля правёў аднаўленчы збор у Егіпце.

Чэмпіянат свету, на якім збіраецца перамагчы Андрэй Арамнаў, адбудзецца ў Паўднёвай Карэі ў лістападзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі