Алімпійскі чэмпіён Ігар Макараў застаўся без ліцэнзіі ў Пекін
Алімпійскі чэмпіён і лідэр беларускай зборнай па дзюдо Ігар Макараў застаўся без алімпійскай ліцэнзіі. Для яе атрымання беларускаму атлету неабходна было трапіць у шасцёрку лепшых на чэмпіянаце свету, які завяршыўся 16 верасня ў Бразіліі.
На жаль, Макараў гэту задачу не выканаў, прайграўшы амаль на самым старце. Апошні дзень чэмпіянату свету па дзюдо завяршаўся выступамі спартсменаў лёгкіх вагавых катэгорый. Беларусы Сяргей Новікаў і Таццяна Масквіна засталіся без медалёў і алімпійскіх ліцэнзій.
Затое адкрыты чэмпіянат, дзе спаборнічаюць барцы без вагавых абмежаванняў, прынёс срэбную ўзнагароду Юрыю Рыбаку. Юліі Барысік для траплення ў тройку лепшых не хапіла ўсяго адной перамогі, паведамляе "Прэсбол".