Алімпійскі чэмпіён Майкл Фэлпс паплыве навыперадкі з акулай
Знакаміты плывец Майкл Фэлпс, які ўтрымлівае тытул самага паспяховага спартсмена ў гісторыі Алімпійскіх гульняў, прыме ўдзел у заплыве навыперадкі з вялікай белай акулай для тэлеперадачы на канале “Дыскавэры”.
Шансы Фэлпса на перамогу падаюцца невялікімі: амерыканскі спартсмен здольны развіць у вадзе хуткасць да 9,6 кіламетра за гадзіну, а акула — да 40,2 кіламетра за гадзіну. Спецыялісты мяркуюць, што ў гэтай гонцы пераможа акула, паведамляе ВВС.
Гонка мае адбыцца ў алімпійскім басейне.
Белая акула — адна з найбуйнейшых драпежных рыб на Зямлі памерам да сямі метраў у даўжыню.