Алімпійскі чэмпіён Уладзімір Парфяновіч з'язджае на працу ў Расію
На працу ў Расію пасля навагодніх святаў з'язджае трохразовы алімпійскі чэмпіён па веславанні Ўладзімір Парфяновіч. Яго запрасілі працаваць у штабе нацыянальнай расійскай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ. Як паведаміў у інтэрв'ю газеце "Народная воля" сам Парфяновіч, ён будзе адказваць за ўсе расійскія нацыянальныя каманды па веславанні. Падчас галасавання на канферэнцыі Федэрацыі веславання Расіі яго кандыдатура не сустрэла пярэчанняў.
"У Беларусі ж мне месца не знайшлося. А кавалак хлеба трэба шукаць. Есці ж трэба нешта", — кажа Ўладзімір Парфяновіч.
Нагадаем, што ў свой час ён адзначыўся і палітычнай дзейнасцю, быў кіраўніком дэпутацкай групы "Рэспубліка" ў Палаце прадстаўнікоў, якая лічылася апазіцыйнай. У пазнейшы час удзельнічаў у шэрагу грамадскіх ініцыятываў.