Аляксандр Баразенка асуджаны на адзін год хіміі
На адзін год абмежаваня волі без накіравання ў спецустановы асуджаны судом Цэнтральнага раёна Мінску Аляксандр Баразенка. Ён вызвалены ў зале суда. Нагадаем, Баразенка - апошні з абвінавачаных па cправе 14-ці юнакоў і дзяўчат, што ўзялі ўдзел у студзеньскіх вулічных акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. З канца кастрычніка ён знаходзіўся ў следчым ізалятары.
Пракурор запатрабаваў для Аляксандра Баразенкі 1,5 гады абмежавання волі, але без накіравання ў калонію. Адвакат хлопца папрасіў суд апраўдаць свайго падабароннага, бо не было даказана, што Баразенка парушаў закон.