Аляксандр Фядута: Адстаўка Навумава не паўплывае на адносіны з Еўропай
Адстаўка міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава ніяк не паўплывае на сітуацыю ў Беларусі. Такое меркаванне выказаў Еўрарадыё Аляксандр Фядута.
Аляксандр Фядута: “Якія могуць быць наступствы, ад таго, што знялі аднаго міністра і замянілі другім міністрам? У нас што, ад гэтага нешта можа памяняцца. Дагэтуль нічога не мянялася, станавілася толькі горш. У руках амапаўца заўжды застанецца дубінка. І таму адзін міністр, другі міністр аддае загад АМАПу. Гэта ніякім чынам не паўплывае на адносіны з Еўропай, таму што міністр атрымлівае загады, а не сам іх прадукуе”.
З0 снежня 2008 года Уладзімір Навумаў заявіў, што пакуль не будзе раскрыты выбух, які адбыўся 4 ліпеня, ён не сыдзе ў адпачынак з чыстым сумленнем. Цяпер міністр сышоў у адстаўку з прычыны здароўя.
На думку Аляксандра Фядуты акурат гэта абяцанне і магло прывесці да сыходу міністра. Бо раскрыць справу ўжо не падаецца магчымым.
Аляксандр Фядута: “Я думаю, што ён павінен быў як прыстойны чалавек, паколькі публічна дадзенае абяцанне не выканана, трэба было сысці ў адстаўку самому".