Аляксандр Фядута схуднеў і адпусціў вусы
Аднаго з каардынатараў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Аляксандра Фядуту чарговым разам дапыталі ў якасці падазраванага ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Як паведаміла “Народнай волі” яго жонка Марына, сёння з ім у СІЗА КДБ бачыўся адвакат. Са словаў адваката, Аляксандр Фядута выглядае схуднелым і яшчэ ён адпусціў вусы.
Дарэчы, з моманту заключэння пад варту адвакат ніводнага разу не атрымала магчымасці сустрэцца сам-насам са сваім падабаронным. У спатканні адмовілі і жонцы. Прычына — хвароба следчага.
Дарэчы, з моманту заключэння пад варту адвакат ніводнага разу не атрымала магчымасці сустрэцца сам-насам са сваім падабаронным. У спатканні адмовілі і жонцы. Прычына — хвароба следчага.