Аляксандр Глеб 20 лютага згуляе супраць “Мілана”
20 лютага ўвага футбольных балельшчыкаў будзе прыцягнутая да Лондану, дзе пройдзе матч 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў паміж мясцовым “Арсеналам” і італьянскім “Міланам”. Нагадаем, “Арсенал”, за які выступае беларус Аляксандр Глеб, цяпер
лідыруе ў англійскай прэм’ер-лізе, а “Мілан” з’яўляецца дзейным
уладальнікам тытула наймацнейшага клуба Еўропы. Як паведамляе афіцыйны
сайт УЕФА, дагэтуль каманды ў матчах Лігі чэмпіёнаў не сустракаліся.
У іншых матчах у сераду згуляюць: “Ліон” і “Манчэстар Юнайтэд”, “Сэлтык” і “Барселона”, “Фенербахчэ” і “Севілья”. Матчы ў адказ пройдуць у сакавіку.
У іншых матчах у сераду згуляюць: “Ліон” і “Манчэстар Юнайтэд”, “Сэлтык” і “Барселона”, “Фенербахчэ” і “Севілья”. Матчы ў адказ пройдуць у сакавіку.