Аляксандр Глеб адаптаваўся ў "Бірмінгеме"
Паўабаронца "Бірмінгема" Аляксандр Глеб аспрэчыў чуткі пра тое, што яму некамфортна ў Англіі і ён жадае пакінуць краіну. Па словах Глеба, якія пераказвае "Прессбол" са спасылкай на sport-express.ru, футбаліст пачуваецца ў "Бірмінгеме" як дома. У камандзе выдатны трэнер, штаб і гульцы, лічыць Глеб.
У бліжэйшым туры беларускі хаўбек сустрэнецца з "Арсеналам" - сваім былым клубам. Гульня адбудзецца ў суботу ў Лондане.
У бліжэйшым туры беларускі хаўбек сустрэнецца з "Арсеналам" - сваім былым клубам. Гульня адбудзецца ў суботу ў Лондане.