Аляксандр Глеб будзе гуляць у Італіі

Як паведамляе "Беларускі партызан", футбаліст Аляксандр Глеб пераязджае ў Італію. Шведскі нападнік міланскага "Інтэра" Златан Ібрагімовіч паставіў подпіс пад 5-гадовым кантрактам з "Барселонай", перадае Reuters. Такім чынам, завяршылася гісторыя з абменам паміж італьянскім і іспанскім чэмпіёнамі. У каталонскім клубе апынуўся Ібрагімовіч, у міланскім — Самуэль Это'О.

Акрамя таго лепшая на гэты момант каманда Еўропы выклала па розных крыніцах ад 40 да 46 мільёнаў еўра. Таксама адным з пунктаў дамовы стаў Аляксандр Глеб, які будзе выступаць у "Інтэры" на правах арэнды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі