Аляксандр Глеб дакладна не згуляе супраць зборнай Англіі
Капітан зборнай Беларусі Аляксандр Глеб дакладна не зможа згуляць у матчы адборачнага цыклу чэмпіянату свету 2010 года супраць каманды Англіі.
Пра гэта паведаміў трэнер нашай каманды Бернд Штанге. Паводле яго слоў, капітан так і не паспеў аднавіцца пасля траўмы, паведамляе інтэрнэт-выданне Goal.
“Калі Аляксандр Глеб не гуляе з-за траўмы, то зборная губляе свайго Марадону, Бэкенбаўэра і Пеле”, – цытуе словы Штанге газета “Прэсбол”.