Аляксандр Глеб дапамог "Бірмінгему" сенсацыйна перамагчы "Чэлсі"
У 14-м туры чэмпіянату Англіі "Бірмінгем", за які выступае беларус Аляксандр Глеб, з лікам 1:0 сенсацыйна перамог лідэра — "Чэлсі". Адзіны гол на рахунку Боера (17-я хвіліна). Глеб выйшаў на поле на 72-й хвіліне, калі гаспадары амаль выключна абараняліся, утрымліваючы пераможны лік. Беларус дапамог "забіваць" час у апошнія хвіліны.
Сёння ж "Манчэстар Юнайтэд" выйграў ва "Уігана" — 2:0, а "Арсенал" прайграў "Тотэнхэму" — 2:3.
У "Чэлсі" і "Манчэстар Юнайтэд" — па 28 ачкоў, у "Арсенала" — 26. "Бірмінгем" палепшыў сваё турнірнае становішча — з 16 ачкамі ён падняўся з 18-га на 13-ы радок.