Аляксандр Глеб каштуе 50 млн еўра – Мікалай Шпілеўскі
Не менш за 50 мільёнаў еўра каштуе на сённяшні дзень Аляксандр Глеб, капітан нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі і гулец лонданскага “Арсенала”. Пра гэта заявіў яго менеджэр Мікалай Шпілеўскі. Нагадаем, нядаўна адзін з нямецкіх сайтаў прывёў арыентыровачны кошт
футбалістаў беларускай зборнай. Агулам яны каштавалі каля 25 млн еўра,
прычым на Глеба прыпадала 11,5 мільёна. Паводле Шпілеўскага, гэтая сума
відавочна заніжаная.
Нагадаем, “Арсенал” заплаціў за Аляксандра Глеба нямецкаму “Штутгарту” 18 млн еўра. Трансферны кошт найлепшага беларускага футбаліста ўвесь час павялічваецца, сцвярджае Шпілеўскі.
Комсомольская правда в Беларуси