Аляксандр Глеб можа вярнуцца ў Нямеччыну

Паўабаронца лонданскага "Арсенала" і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб можа вярнуцца ў Нямеччыну, дзе ў яго паслугах зацікаўлены "Вольсфбург".
Нямецкі клуб, галоўным спонсарам якога з'яўляецца буйны аўтамабільны канцэрн, гатовы паспаборнічаць за беларускага футбаліста з "Барселонай" і "Баварыяй" і заплаціць 15 мільёнаў еўра.

"Аляксандр Глеб - вельмі добры футбаліст. Менавіта я запрасіў яго ў Нямеччыну і пачаў ставіць у стартавы склад", - заявіў галоўны трэнер "Вольсфбурга" Фелікс Магат, які раней працаваў з Глебам у "Штутгарце".

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі