Аляксандр Глеб пераваблівае Фабрэсгаса ў "Барселону"

Беларускі футбаліст Аляксандр Глеб прызнаўся, што ўвесь час спрабуе ўгаварыць свайго былога аднаклубніка па “Арсеналу” Сеска Фабрэгаса перайсці ў "Барселону". На гэтым тыдні паўабаронца зборнай Іспаніі ўжо дзяліўся з прэсай марамі аб вяртанні ў "Барселону", якую ён пакінуў у 2003 годзе. Глеб упэўнены, што чым раней гэта здарыцца, тым лепш. Беларус правёў у Лондане тры гады, а гэтым летам пераехаў у Барселону. Цяпер Глеб угаворвае Фабрэгаса пайсці той жа дарогай.
"Мы добра ладзім як на полі, так і за яго межамі. Ён для мяне як брат. Мы часта стэлефаноўваемся, каб проста пагаманіць. Ён мне казаў, што сумуе па мне ў "Арсенале". А я ўгаворваю яго далучыцца да мяне ў "Барсе". Я настойваю на тым, што яму трэба вярнуцца ў "Барселону", а ён настойвае, што яму добра ў "Арсенале". Я працягну ўгаворваць яго, пакуль ён са мной не пагодзіцца. Упэўнены, што такі пераход пойдзе на карысць усім", — сказаў Аляксандр Глеб.

euro-football.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі