Аляксандр Глеб прапусціць першы кантрольны матч "Барселоны"
"Барселона" працягвае рыхтавацца да будучага сезону. 28 ліпеня футбалісты адправяцца ў Осла на першы таварыскі матч з "Валерэнгай". Настаўнік каталонцаў Хасэп Гвард'ёла вырашыў узяць у Нарвегію 8 гульцоў асновы і 14 прадстаўнікоў дубля. Беларус Аляксандр Глеб у Нарвегію не ляціць, а застанецца ў сталіцы Каталоніі.
Дакладныя прычыны гэтага кроку невядомыя, паведамляе sport-express.ru. Дарэчы, будучыня футбаліста дагэтуль не вызначаная, хоць сам ён не хоча зноў адпраўляцца ў арэнду і разлічвае замацавацца ў складзе чэмпіёнаў Іспаніі.