Аляксандр Глеб пяройдзе ў “Бірмінгем”

Паўабаронца “Барселоны” Аляксандр Глеб пяройдзе ў англійскі “Бірмінгем Сіці”. Пра гэта сцвярджае партугальскі часопіс Record. Як адзначае выданне, беларус ужо сёння ўвечары павінен прыбыць у Англію, каб узгадніць умовы кантракту. Мэнэджар футбаліста Мікалай Шпілеўскі адмовіўся каментаваць Еўрарадыё гэту інфармацыю, пакуль кантракт не будзе падпісаны. Адзначым, што пасля трох тураў “Бірмінгем” з 5 ачкамі займае 6-е месца ў англійскай Прэм’ер-лізе. "Блакітныя" пад кіраўніцтвам шатландскага трэнера Алекса Макліша апярэджваюць "Ліверпуль", "Манчэсцер Сіці" і "Тотэнхем", але ўжо саступаюць 4 ачкі цяперашняму лідару першынства — лонданскаму "Чэлсі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі