Аляксандр Глеб трапіў у дваццатку лепшых плэймэйкераў свету

26-гадовы паўабаронца лонданскага "Арсенала" і капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Глеб заняў 20-е месца ў спісе лепшых плэймэйкераў свету па выніках 2007 года.
Даследаванне правяла Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі, якая знаходзіцца ў Нямеччыне.

Першым у гэтым спісе стаў Кака ("Мілан", Італія), другім — яго аднаклубнік італьянец Андрэа Пірла. На трэцяй пазіцыі аргентынец Ліанэль Месі ("Барселона", Іспанія).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі