Аляксандр Глеб у панядзелак пройдзе медагляд у Мілане?

Паўабаронца зборнай Беларусі і іспанскай "Барселоны" Аляксандр Глеб у панядзелак можа прайсці медагляд у міланскім клубе "Інтэр". Пра гэта паведамляе дзелавая газета "Взгляд" са спасылкай на агенцтва Reuters.
Паводле гэтай інфармацыі, Глеб прыедзе ў Мілан разам з камерунцам Самуэлем Эта'О. Беларус, нібыта, патрапіць у "Інтэр" па дамове арэнды. Аднак афіцыйнай інфармацыі на гэты конт дагэтуль няма.

Учора агент беларускага паўабаронцы "Барселоны" Улі Фербер заявіў, што Глеб ніяк не можа цяперашнім летам апынуцца ў італьянскім "Інтэры". Паводле яго слоў, магчымасць пераходу ў "Інтэр" не абмяркоўвалася, а ўсе публікацыі на гэтую тэму Фербер назваў выдумкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі