Аляксандр Казулін: Нашыя мірныя, але цвёрдыя крокі мусіць пачуць уся Еўропа!

Палітвязень, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Казулін перадаў на волю свой зварот да беларускага народу з нагоды правядзення "Еўрапейскага маршу".

"Мы, беларусы. не дазволім нікому ізаляваць нас ад еўрапейскай цывілізацыі, мы да яе належым цягам стагоддзяў. Мы і расіянаў паклічам накіравацца па гэтым годным шляху", гаворыцца ў звароце.

Аляксандр Казулін заклікае прайсці "Еўрапейскі марш" так, каб "нашыя мірныя, але цвёрдыя крокі пачула ўся Еўропа!".

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі