Аляксандр Казулін не збіраецца ў ЕГУ

Былы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін не збіраецца працаваць у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію сайту "Беларускі партызан".  Нагадаем, што нядаўна ў некаторых СМІ з'явілася паведамленне аб тым, што Казулін нібыта можа пайсці на працу ў ЕГУ. Сам ён катэгарычна адмаўляе гэтую інфармацыю. Па словах Казуліна, ён не збіраецца ў ЕГУ, ні з кім не абмяркоўваў гэта нават як ідэю, не атрымліваў ніякіх прапановаў і не разглядае ЕГУ як варыянт для працаўладкавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі