Аляксандр Кульчы будзе гуляць за зборную Беларусі пад кіраўніцтвам Штанге

Аляксандр Кульчы будзе гуляць за зборную Беларусі пад кіраўніцтвам Бернда Штанге. Пра гэта футбаліст заявіў пасля сустрэчы з галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай у Маскве.  Нагадаем, Кульчы выступае за расійскі клуб “Томь”. Пасля таго, як у жніўні ён адмовіўся прыехаць на таварыскі матч нацыянальнай зборнай са зборнай Ізраіля, Штанге адмовіўся ад яго паслугаў.

Аднак пасля серыі паражэнняў нямецкі спецыяліст вымушаны вяртаць у каманду дасведчаных футбалістаў.

У лістападзе зборная Беларусі правядзе яшчэ два адборачных матчы чэмпіянату Еўропы – з галандцамі і албанцамі.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі