Аляксандр Лукашэнка гатовы да "перазагрузкі"
14 снежня на сустрэчы з прадстаўнікамі аналітычных цэнтраў ЗША Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць да "поўнамаштабнай нармалізацыі адносінаў з ЗША". Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што шмат у чым менавіта на ацэнках і прагнозах аналітыкаў фармуецца палітыка афіцыйнага Вашынгтона у адносінах да той ці іншай краіны, перадае БЕЛТА. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што "Беларусь — не прасіцель з працягнутай рукой у чаканні бясплатных мільярдаў" і выказаў пажаданне, "каб у нас бачылі партнёра, а не краіну, якую можна задушыць, нахіліць, а можа, і растаптаць".