Аляксандр Лукашэнка хоча, каб Захад прызнаў выбары ў Палату прадстаўнікоў
Беларусь заўжды імкнулася наладзіць добрыя дачыненні з Еўропай. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю замежным СМІ: газетам "Financial Times" і "Frankfurter Allgemeine Zeitung".
Лукашэнка адзначыў, што эканоміка сама штурхае Беларусь да таго, каб праводзіць адкрытую шматвектарную палітыку. "Калі вы кажаце, што для вас важныя парламенцкія выбары, то мы цалкам адкрылі для вас краіну: ідзіце, глядзіце, назірайце, ці ў адпаведнасці з нашымі законамі праходзіць перадвыбарчы перыяд, датэрміновае галасаванне і самі выбары", ‑ сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што хоча Захад таго ці не, новы парламент будзе абраны, і пытанне пра тое, якім ён будзе, вырашыць беларускі народ. Разам з тым, Лукашэнка сказаў: "Мы хочам, каб вы нас ўспрынялі і прызналі нашы выбары".
Наша ніва