Аляксандр Лукашэнка хоча ўзяць у Расіі яшчэ 2 млрд долараў – А. Кудрын

Яшчэ 2 мільярды долараў збіраюцца ўзяць беларускія ўлады ў Расіі ў крэдыт. Яны мусяць пайсці на падтрыманне гандлёвага і плацёжнага балансу Беларусі. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын.

Паводле яго словаў, у 2008 годзе расійскі ўрад разгледзіць магчымасць прадастаўлення Беларусі новага крэдыту. Кудрын сведчыць, што ёсць адпаведнае даручэнне прэзідэнтаў Пуціна і Лукашэнкі.

Аднак пакуль невядома, у якой форме будзе прадастаўлены крэдыт беларусам, паведамляе РИА «Новости».

Нагадаем, сёння ў Маскве было падпісанае расійска-беларускае пагадненне пра выдзяленне Беларусі стабілізацыйнага крэдыта ў памеры 1,5 млрд долараў. Усю суму наша краіна атрымае яшчэ сёлета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі