Аляксандр Лукашэнка наведаў шэраг аб'ектаў Бабруйска
Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнага візіту ў Магілёўскую вобласць 31 траўня наведаў шэраг аб'ектаў Бабруйска. Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, на прадпрыемстве "Старая крэпасць" кіраўнік Беларусі азнаёміўся з тэхналагічным працэсам вытворчасці сокаў, агледзеў выставу прадукцыі.
А.Лукашэнка таксама агледзеў гістарычную тэрыторыю Бабруйскай крэпасці, якую плануецца аднавіць у маштабах XIX стагоддзя, стварыць тут забаўляльны комплекс і этнічную вёску.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з будаўніцтвам спартовых аб'ектаў Бабруйска, у прыватнасці перспетывамі забудовы і добраўпарадкавання тэрыторыі, прылеглай да спорткомплексу "Бабруйск-Арэна". А.Лукашэнка адзначыў, што на базе спартовага комплексу трэба ствараць клуб, трэніравальную базу, выводзіць гэты аб'ект на самаакупнасць.
БелаПАН