Аляксандр Лукашэнка падпісаў праект бюджэту на 2010 год
Праект рэспубліканскага бюджэту на 2010 год падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Гэты дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Даходы кансалідаванага бюджэту на 2010 год прагназуюцца ў суме 53 трлн рублёў (30,4% да ВУП), а выдаткі — 55,7 трлн рублёў. Даходы рэспубліканскага бюджэту прадугледжаныя ў памеры 35,5 трлн рублёў, выдаткі — 38 трлн рублёў, інфармуе БелаПАН.